У шэсці да Лошыцкага яра ў Мінску бяруць удзел 50 чалавек

У шэсці да Лошыцкага яра, дзе размешчаны памятны знак у гонар ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, бяруць удзел прыкладна пяцьдзясят чалавек.



Шэсце пачалося ў 12.30 ад Палаца культуры «Лошыцкі». Калону ўзначальвае кіраўніцтва Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ, якая з'яўляецца арганізатарам акцыі. Удзельнікі шэсця нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, расцяжкі з надпісамі «Дзяды» і «Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ». Перыядычна скандзіруюць лозунг «Жыве Беларусь!». Дэманстрантаў суправаджаюць каля двух дзясяткаў людзей у цывільным, два міліцэйскія мікрааўтобусы, машына ДАІ, вядзецца відэаздымка. 
 
 
Штогадовае шэсце да Лошыцкага яра, як і шэсце ў Курапаты, прымеркаванае да дня памяці продкаў «Дзяды», які адзначаецца 2 лістапада. 
 
 
Паводле звестак гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася гэтак званая «Белая дача» — месца размяшчэння спецкаманды НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі. 
 
 
Шэсце і мітынг санкцыянаваныя Мінгарвыканкамам.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: