
Толькі за адзін тыдзень кастрычніка ў Гомельскую вобласць прыехалі 215 жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. 392 школьнікі былі прынятыя ва ўстановы адукацыі Гомельшчыны, у дзіцячыя садкі — 162 дзіцяці, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.
Дарэчы, сёння беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыме ўсіх украінцаў, што прыедуць у Беларусь. Паводле слоў Лукашэнкі, ад яго ведае пра гэта і кіраўніцтва Украіны — і былое, і сучаснае. "І калі яны спрабавалі са мной спрачацца, я вельмі жорстка на гэта рэагаваў", — распавёў кіраўнік Беларусі.
Паводле "Еўрарадыё"