
У якасці тэксту для дыктоўкі быў выбраны “Ліст з-пад шыбеніцы” аўтарства Кастуся Каліноўскага. Тэкст прачытаў настаўнік-пенсіянер Мікалай Ракевіч.
Перад дыктоўкай слонімцы паслухалі цікавыя выступленні мясцовых краязнаўцаў і настаўнікаў пра гісторыю БНР, пра паўстанне 1863 года, пра вядомых людзей Слонімшчыны, якія загінулі ў барацьбе за сваю Бацькаўшчыну.