Грамадскія актывісты ўсталявалі крыж адмыслова напярэдадні 8 чэрвеня, калі ў Трасцянцы пройдуць дзяржаўныя мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ахвяраў канцэнтрацыйнага лагеру смерці "Трасцянец". У гэты ж дзень прадстаўнікі розны краін закладуць там камень для будаўніцтва мемарыяла.
Такім чынам, грамадскія актывісты спадзяюцца прыцягнуць увагу да аднабаковага стаўлення дзяржавы да Трасцянца, якая ігнаруе гістарычныя факты пра масавыя растрэлы камуністамі "ворагаў народу" у перадваенныя годы і першыя годы вайны. Таксама прадстаўнікі грамадскасці настойваюць на дэталёвым дакументальным і археалагічным вывучэнні месцаў растрэлаў з боку дзяржавы.