У Варшаве будуць гаварыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі

11 сакавіка а 18.30 ў Варшаўскім універсітэце пройдзе сустрэча “Пра пакаранне смерцю ў Беларусі". Сустрэча арганізавана польскімі праваабаронцамі і студэнтамі-юрыстамі Варшаўскага ўніверсітэту.



 



У мерапрыемстве возьмуць удзел Любоў Кавалёва — маці пакаранага смерцю за выбух у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва і юрыст-праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе інтарэсы прыгавораных да смерці і іх сем’яў перад Камітэтам ААН па правах чалавека.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!