У Варшаве прэзентаваны «Першапачатак» беларускага фальклору

У Беларускім Доме ў Варшаве адчынілася мастацкая выстава пад назвай «Першапачатак», у межах якой грамадскасці прадстаўлены палотны з выявамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у выглядзе разнастайных казачных істот.



Выстава «Першапачатак»


Усяго ў праекце, прымеркаваным да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў,  ўзялі ўдзел 14 беларускамоўных літаратараў, сярод якіх такія вядомыя мэтры прыгожага пісьменства, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя, не менш цікавыя і таленавітыя асобы.

На фатаздымках, выкананых Валерыем Дубоўскім, пісьменнікі  ператварыліся ў наступных персанажаў славянскай міфалогіі: Бай, Дамавік, Лесавік, Жыжаль, Жыцень, Лазнік, Русалка, Лёля, Бордзя, Цёця, чэрці. Па словах ініцыятаркі праекта, паэткі Ірыны Хадарэнка, найбольш складаным у працэсе яго рэалізацыі было пераадоленне ўсеагульнай млявасці і абыякавасці, традыцыйна ўласцівых нашай творчай інтэлігенцыі.

На адкрыццё выставы, што праходзіць пры падтрымцы кампаніі «Разам для Беларусі», сабраліся прадстаўнікі беларускай супольнасці, якія зараз пражываюць у Польшчы. У Мінску дадзеная экспазіцыя будзе дэманстравацца з восені.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: