У Віцебску абмяркуюць, ці патрэбны Сафійскі сабор

У Віцебску з 24 жніўня па 18 верасня пройдзе грамадскае абмеркаванне магчымасці і мэтазгоднасці будаўніцтва на вуліцы Чэхава Сафійскага сабора — копіі храма, пабудаванага ў Полацку ў XI стагоддзі.



Прэзентацыя макета сабора адбудзецца 28 жніўня ў 10:00 ва Успенскім кафедральным саборы, дзе з 24 жніўня штодня з 8:00 да 20:00 можна будзе агледзець экспазіцыю графічных і тэкставых матэрыялаў праекта.

Па словах галоўнага архітэктара ТАА “Будгандальсэрвіс” Ігара Роцькі, план сабора распрацаваны на падставе абмераў рэшткаў падмуркаў Полацкай Сафіі XI стагоддзя, а таксама дадзеных з кніг В. Булкіна “Аб старажытнарускай архітэктуры. Абраныя працы” і І. Хозерава “Полацкае будаўніцтва старадаўняга перыяду”. Памеры сабора складаюць 26,7х26,7 метры, паведамляе news.vitebsk.cc.

Архітэктурны праект Сафійскага сабора распрацаваны па замове прыхода Сафійскага сабора, заўвагі па праекце можна пакідаць у адмысловым сшытку ва Успенскім кафедральным саборы альбо накіроўваць ў епархію.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • awa
  • 2015-08-17 23:10:46
А чаму полацкую Сафію ў Віцебску? Мо лепш кіеўскую, ці адразу перашародную - Канстанцінопальскую! Яе ж таксама па-сутнасьці няма - у ёй мячэт. Заводна і сусьветны патрыярх пераберацца ў Віцебск. І
наш горад будзе не толькі сталіцай С-базару, а С-патрыярхату. Масква будзе ездзіць на паклон, не тое, што Полацак. Вышэй трэба меціць, амбітней быць, спадарства праваслаўнае.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: