У Віцебску чацвёртыя суткі ляжаць і гніюць тушы дзікоў (фота)

На левым беразе Дзвіны ляжаць тушы чатырох дзікоў, якія загінулі па невядомай прычыне. Магчыма масавая гібель кабаноў звязана з афрыканскай чумой свіней. Пра гібель дзікоў паведаміў сайт Народныя навіны Віцебска.



Як паведамлялі «Народныя навіны Віцебска» , першую тушу мёртвай жывёлы недалёка ад Кіраўскага моста выявіў віцебскі фатограф Юры Шэпелеў. У той жа дзень ён заўважыў яшчэ аднаго дзіка, якога нясе цягам ракі ўніз.





Нягледзячы на публікацыю ў інтэрнэце, 9 мая труп дзіка, раскляваны галкамі, знаходзіўся на ранейшым месцы. Камунальныя службы не паклапаціліся пра тое, каб яго прыбраць і перадаць ветэрынарнай станцыі для высвятлення прычын гібелі жывёлы.

 



Карэспандэнт «ННВ» пасля некалькіх беспаспяховых спробаў датэлефанавацца на гарачую лінію прыродааховы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама ў ветстанцыю Віцебскага раёна, у рэшце рэшт паведаміў аб тушы дзіка, патрулю міліцыі, які якраз праходзіў. Міліцыянты перадалі інфармацыю пра месцазнаходжанне непрыемнай знаходкі дзяжурнаму і паабяцалі «вырашыць пытанне».
 



Нажаль, 10 мая кабан ляжаў там жа, дзе і папярэднія двое сутак. Больш за тое, прайшоўшы ўздоўж берага, на працягу прыкладна 2,5 кіламетраў у межах Віцебска, журналіст налічыў чатыры тушы загінулых дзікоў.

 

Аб усіх гэтых знаходках карэспандэнт «Народных навінаў Віцебску» паведаміў у МНС па тэлефоне 101, дзе дзяжурны адказаў, што ў стане толькі зафіксаваць месца знаходак і паведаміць пра іх пазней адпаведным службам.



Пакуль жа чатыры трупы дзікоў застаюцца гніць на беразе Дзвіны. Яны ўжо сталі своеасаблівымі турыстычнымі славутасцямі — пасажыры прагулачных цеплаходаў з цікавасцю іх разглядаюць і з задавальненнем фатаграфуюць.


Нагадаем, што прыкладна год таму ў Віцебскім раёне была зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы свіней. Перад гэтым насельніцтва таксама адзначала масавую гібель дзікоў і паведамляла пра знаходкі іх астанкаў ў рэках раёна.


 

Фота Сяржука Серабро

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: