Ударыў, але ненаўмысна. У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна

Распачаўся суд над адзінаборцам Аляксеем Кудзіным, затрыманым у Расіі і экстрадаваным у Беларусь 21 ліпеня.

Аляксей Кудзін у судзе ў Мададзечне, 2020 год


Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення), піша «Наша Ніва».

На пачатку суда Аляксей Кудзін, які знаходзіцца пад вартай, хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі пацярпелы Яндола.

Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволена.

Кудзін яшчэ раней сплаціў кампенсацыю двум пацярпелым: Яндоле — 15 тысяч рублёў, Зорыну— чатыры тысячы.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць па артыкуле «Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў», яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. У жніўні 2020-га спартсмен удзельнічаў у пратэстах у Маладзечне, калі адбыліся сутычкі з сілавікамі. Кудзіна спрабавалі затрымаць і ён проста абараняўся.

Пасля спартсмена жорстка затрымаў у Маладзечне спецназ, яго збілі. Аляксей Кудзін быў пад адміністрацыйным арыштам, яго аштрафавалі. Далей распачалі крымінальную справу. У лістападзе 2020-га Кудзін не прыйшоў у суд і яго аб'явілі ў вышук.

Беларуса затрымалі ў Маскоўскай вобласці Расіі ў студзені 2021-га, з таго часу ён знаходзіўся за кратамі. Пасля гэтага Генпракуратура Беларусі накіравала ў РФ зварот аб экстрадыцыі. У абарону Аляксея Кудзіна выступілі беларускія і расійскія спартсмены.

21 ліпеня Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю беларускага атлета, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады адвакатаў. Нягледзячы на гэта апеляцыйны суд пакінуў ў сіле рашэнне Маскоўскага абласнога суда аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна ў Беларусь. У той жа дзень ён быў экстрадаваны ў Беларусь.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: