
Удзельнік стачкаму «Беларуськалію» выйшаў з сутак
- Грамадства
- 28-02-2021
У ІЧУ ён галадаваў.

Гэта быў ужо трэці арышт Юрыя Корзуна. За кратамі ён правёў больш як 60 дзён. Апошні раз шахцёра затрымалі 11 лютага каля ягонага дому. Падставай стала відэа прабежкі ў лесе, якой страйкоўцы «Беларуськалію» вырашылі падтрымаць рэпрэсаваных. Гэта палічылі за правапарушэнне па артыкуле 23.34. Шахцёра арыштавалі на 15 содняў.
У ІЧУ Любанскага раёну ён наважыўся на галадаванне, але скончыў яго праз тыдзень, бо ўмовы ў камеры не дазвалялі цягнуць больш: не было медычнага кантролю, усе суседзі ў памяшканні 3 на 3 метры палілі, а цяпла было не больш як 10-12 градусаў. Адчуўшы дрэнныя сімптомы, Корзун вырашыў спыніцца.
Шахцёр лічыць, што гэткімі захадамі ўлады выціскаюць яго з краіны. Але эміграваць ён не збіраецца.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!