Удзельнікі альтэрнатыўнага «маштабнага апытання» патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі

Раней блогеру Матольку сталі вядомыя пытанні так званага «маштабнага апытання», анансаванага Лукашэнкам. На гэтыя пытанні Матолька прапанаваў адказаць усім жадаючым — удзел маглі прыняць, як і ў выпадку галасавання на платформе «Голас» толькі людзі, у якіх на тэлефоне-сім-карта беларускіх аператараў.


Інтэрнэт-апытанне закрануў 96816 чалавек. Гэта ў 10 разоў больш, чым апыталі інтэрв'юеры афіцыйнага «маштабнага даследавання».

«Зразумела, падобныя анлайн-апытанні — гэта і блізка не паўнавартаснае сацыялагічнае даследаванне. Як, зрэшты, і так званае “даследаванне” ад фэйкавай кішэннай пралукашэнкаўскай канторы EcooM сумесна з прадажным украінскім фондам “Украінская палітыка”. Вынікі апытання — гэта, хутчэй, імкненне паказаць стаўленне анлайн-аўдыторыі (галасаваць маглі ўсе, як “ябацькі”, так і прыхільнікі пераменаў). І тут не прымушалі адказваць на пытанні пад дыктоўку, як было пры лукашэнкаўскім даследаванні» — напісаў Матолька.

Галоўным патрабаваннем сумленнага апытання апынулася адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, — на гэтае пытанне (№22) людзі самі пісалі адказ.


Тыя, хто прынялі ўдзел у анлайн-апытанні таксама хочуць абмежавання паўнамоцтваў прэзідэнта на будучыню, а ў эканоміцы разлічваюць на сябе, а не на дзяржаву.

87% удзельнікаў апытання падтрымліваюць акцыі пратэсту і станоўча ставяцца да выкарыстання нацыянальнага сцяга.

Больш за ўсё беларусы давяраюць каардынацыйнай радзе-58% апытаных, а антылідэр — Лукашэнка, узровень даверу да якога блізкі да статыстычнай хібнасці: «хутчэй не давяраюць» яму 2% і «цалкам не давяраюць» — 96% апытаных.

Для параўнання, апазіцыі ў цэлым давяраюць 95% апытаных, а надзеі на будучыню звязваюць з Бабарыкам, Латушкам і Ціханоўскай. Яны карыстаюцца практычна роўным даверам апытаных, а вось палітычным партыям, органам улады і тэлебачанню людзі татальна не давяраюць.

72% выступаюць супраць саюзу з Расіяй.

87% лічаць, што стан эканомікі за апошні год пагоршыўся, а прычынай пагаршэння асабістага фінансавага становішча называюць Лукашэнку, урад і сябе.

Гэтак жа праціўнікі рэжыму ў абсалютнай большасці выступаюць за захаванне мажарытарнай сістэмы выбараў, за адмену смяротнага пакарання, вельмі негатыўна ацэньваюць пазіцыю Расіі падчас крызісу і выступаюць супраць Саюза з ёй.

Вынікі апытання можна паглядзець тут.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: