Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, на тэрыторыі польскіх пунктаў пропуску «Кузніца» (з беларускага боку — «Брузгі») да 17 снежня і «Баброўнікі» (з беларускага боку — «Бераставіца») да 14 снежня на палосах руху транспартных сродкаў будуць праводзіцца працы па мадэрнізацыі інфраструктуры.
У сувязі з гэтымі працамі не выключаны некаторыя нязручнасці пры перасячэнні мяжы.