Украіна ўвяла санкцыі супраць Wildberries: закране і Беларусь

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць найбагацейшай жанчыны Расіі — уласніцы Wildberries. У тым ліку супраць падраздзяленняў крамы ў Беларусі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні эканамічных санкцый супраць Таццяны Бакальчук — заснавальніцы папулярнай інтэрнэт-крамы Wildberries.

Апроч расійскага Wildberries і падраздзяленняў ва Украіне, пад санкцыі таксама трапілі падраздзяленні ў Беларусі, Польшчы, Арменіі, Казахстане.

Усе актывы кампаніі блакуюцца, забараняецца транзіт рэсурсаў, пералёты і перавозкі праз тэрыторыю Украіны. Уводзіцца забарона на перадачу ім тэхналогій і правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама забарона на вывад капіталу за тэрыторыю Украіны.

Бакальчук стала найбагацейшай жанчынай Расіі сёлета ў лютым. З пачатку года яна зарабіла 443 мільёны долараў, яе актывы дасягнулі 9,53 мільярда.

У Мінску Wildberries мае каля 100 пунктаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: