Украінцы зладзілі калядную батлейку для дзяцей з зоны АТА (відэа)

9 студзеня ў Днепрапятроўску калядавала моладзевая батлейка з Львова.

 

Студэнты, акторы-аматары і проста львоўская моладзь, якая любіць украінскія звычаі, прадэманстравалі традыцыйнае каляднае прадстаўленне.

У каардынацыйным цэнтры для перасяленцаў «Дапамога Дняпра» яны праспявалі калядкі і паказалі прадстаўленне для дзясяткаў дзяцей з сем’яў перасяленцаў з Данбасу, а таксама для дзяцей з зоны АТО, якіх валанцёры прывезлі ў Днепрапятроўск на зімовыя вакацыі.

У чаканні гасцей з Заходняй Украіны хлопцы з зоны АТО разам з валанцёрамі цэнтру вывучылі некалькі калядак.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: