Украінскага праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь

Увечары 2 лістапада на літоўска-беларускай мяжы памежнікамі быў затрыманы ўкраінскі праваабаронца Назарый Баярскі. Яго знялі з цягніка «Вільня—Мінск» на чыгуначнай станцыі Гудагай. 

Назарый Баярскі. Фота: belaruspartisan.org

Праваабаронцу абвясцілі аб забароне на ўезд на тэрыторыю Беларусі без тлумачэння прычынаў. Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» паведаміла праваабаронца Алена Танкачова.

Назарый Баярскі — сустаршыня кааліцыі па супрацьдзеянні дыскрымінацыі ва Украіне, каардынатар адукацыйных праграм Цэнтра грамадзянскіх свабод, актывіст «Еўрамайдана SOS».

Улетку 2012 года ён быў адным з арганізатараў вандроўнай выставы "Правы чалавека па-за гульнёй», падчас якой збіраліся подпісы ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ў той час знаходзіўся за кратамі.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: