Украінскаму літаратару Сяргею Жадану забаранілі ўезд у Беларусь

Украінскі літаратар і музыка Сяргей Жадан прыехаў у Мінск каб прыняць удзел у Стральцоўскім фэсце. Але ў ноч з 10 на 11 лютага ў гатэлі ён быў затрыманы міліцыянтамі.
Пра гэта Сяргей Жадан напісаў на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку. Як высветлілася, у 2015 годзе пісьменніку быў забаронены ўезд на тэрыторыю РФ  “з-за датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці”.
А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца ў адной візавай зоне з Расіяй, гэтая забарона аўтаматычна распаўсюджваецца і на гэтыя краіны.

«І ось що я думаю. Дорогі друзі з МЗС та посольства України в Білорусі, це ж неправильно, коли українських поетів арештовують без пояснення й тримають у камері без причини? Правильно ж? Може якось відреагуєте? Давайте, скажімо, розірвемо з ними дипломатичні стосунки. Або оголосимо їм Хрестовий похід. Будь-ласочка».

Ноч Сяргей Жадан правёў у камеры, раніцай яго шмат распытвалі пра тэрарызм і нарэшце паставілі штамп у пашпарт пра забарону ўезду ў Беларусь на невызначыны тэрмін.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: