Улада: Шкода Мінску ад несанкцыянаваных акцый склала каля Br900 тысячаў

Шкода Мінску ад несанкцыянаваных акцый склала каля 900 тысячаў беларускіх рублёў. Пра гэта сказаў пракурор сталіцы Беларусі Алег Лаўрухін, паведамляе «Свабода».

«Можна казаць пра тое, што бюджэту гораду, камунальным службам нанесеная шкода на суму каля Br900 тысячаў — гэта з 9 жніўня да сёння», — паведаміў Алег Лаўрухін у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.

Паводле яго, пытанне пакрыцця шкоды знаходзіцца на асаблівым кантролі ў органах пракуратуры Мінску. «Пасыл — што ніводная вінаватая асоба не павінна сысці ад адказнасці. Адказнасць не толькі крымінальная і адміністрацыйная маецца на ўвазе, але і грамадзянска-прававая — гэта значыць, якраз матэрыяльнага плану, можна сказаць», — сказаў пракурор.

Паводле яго, выдаткі на выезды пажарнай службы для дэмантажу недзяржаўнай сімволікі ацэньваюцца на Br27 тысячаў. «У сувязі з гэтым пракуратура вынесла 18 прадпісанняў на гэтую суму. На сёння выканана 10 прадпісанняў на суму больш за Br2,7 тысячаў», — сказаў Алег Лаўрухін.


 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: