Улады абавяжуць кампаніі прымаць на працу людзей з інваліднасцю

У Беларусі распрацавалі праект закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Па планах, у красавіку яго ўнясуць у парламент. Калі ўсё пройдзе гладка, з 1 студзеня 2023 года ў краіне наймальнікам усталююць квоту для прыёму на працу людзей з інваліднасцю, піша TUT.by са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У дакуменце пазначана, што наймальнікам усталёўваецца квота для прыёму на працу людзей з інваліднасцю «ў памеры 3% ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў». У гэтую колькасць не ўносяцца работнікі, у якіх шкодныя і/або небяспечныя ўмовы працы. Ад квоты вызваляюцца арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб'яднанняў людзей з інваліднасцю.

Мясцовыя органы ўлады вызначаюць мінімальную колькасць працоўных месцаў (у тым ліку спецыялізаваных) для людзей з інваліднасцю. Саўмін вызначае парадак устанаўлення квоты і яе выканання. Адзначым, што ў Расеі такая квота ўжо дзейнічае.

Праект закона прадугледжвае і іншыя артыкулы. Напрыклад, сёмы — аб забароне дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці. У дадзеным выпадку пад дыскрымінацыяй маецца на ўвазе любое адрозненне, выключэнне або абмежаванне па прычыне інваліднасці, калі гэта робяць з мэтай прыніжэння або адмаўлення правоў і свабод чалавека. Дыскрымінацыя ўключае ў сябе ўсе формы, у тым ліку прамую, ускосную дыскрымінацыю, абразу дзеяннем і адмову ў разумнай прынадзе.

Таксама ў праекце закона ёсць артыкулы аб асноўных правах людзей з інваліднасцю, абароне іх правоў і адказнасці за іх парушэнне, асветніцка-выхаваўчай рабоце (мерах па фарміраванні ў грамадстве паважлівага стаўлення да правоў і годнасці асобаў з інваліднасцю, прыцягненню ўвагі да іх праблем).


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: