Улады Беларусі рыхтуюць змены ў «дэкрэт пра дармаедаў»

Улады Беларусі рыхтуюць змены ў "дэкрэт пра дармаедаў" (дэкрэт № 3 аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства), але скасоўваць яго не збіраюцца. 

Пра гэта ў каментары парталу tut.by заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Паводле яго слоў, прапановы па магчымых зменах падрыхтуюць да сярэдзіны сакавіка. Над імі працуе працоўная група на чале з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай.

Пірштук кажа, што з-пад дзеяння дэкрэта № 3 мусяць быць выключаны тыя, хто трапіў туды неаб'ектыўна. "Аналіз паказаў, што такія грамадзяне ёсць. А дакумент усё ж такі быў накіраваны на тое, каб прымусіць грамадзян працаваць, а не караць", — сказаў віцэ-спікер парламента.

Як вядома, у лютым-сакавіку ў буйных гарадах Беларусі прайшлі несанкцыянаваныя акцыі супраць "дэкрэта пра дармаедаў". У іх узялі ўдзел тысячы чалавек. Лукашэнка пра гэтыя пратэсты выказаўся крытычна.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-03-06 23:39:39
Мінулай ноччу пра тое і пісаў, што збіраюцца даць "задні ход": http://belisrael.info/?p=9929

Больш цікавага на «Новым Часе»: