Улады дазволілі правесці «Чарнобыльскі шлях», але ў апазіцыі няма грошай

Мінгарвыканкам дазволіў правесці 26 красавіка «Чарнобыльскі шлях». Аднак на аплату паслуг праваахоўных органаў патрабуецца каля 7 500 тысяч рублёў. Улады забаранілі заяўнікаў арганізаваць ахову грамадскага парадку самастойна, піша «Радыё Свабода».
Чарнобыльскі шлях — 2018

Чарнобыльскі шлях — 2018

Мінгарвыканкам дазволіў правесці 26 красавіка «Чарнобыльскі шлях» — штогадовае шэсце ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, піша БелаПАН са спасылкай на сустаршыню БХД Вольгу Кавалькову.​

Дзе і калі будзе шэсце?

Збор удзельнікаў запланавалі на 17:30 перад будынкам прыўздыма Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66).

Пачатак шэсця ў 18:30. Дэманстранты пройдуць па вуліцы Сурганава да помніку ахвярам Чарнобыля ў парку Дружбы народаў.

 

Хто арганізатары?

Партыя БНФ;

Рух салідарнасці «Разам»;

Партыя «Зялёныя»;

Рух «За Свабоду»;

Абʼяднаная грамадзянская партыя;

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада);

Экалагічная арганізацыя «Экадом».

У апазіцыі няма грошай на аплату міліцыі

На аплату паслуг праваахоўных органаў патрабуецца каля 7 500 тысяч рублёў. Улады забаранілі заяўнікаў арганізаваць ахову грамадскага парадку самастойна.

Паводле Кавальковай, 22 красавіка аргкамітэт абмяркуе выхад з сітуацыі. Палітык не выключыла, што праз недахоп сродкаў арганізатары могуць:

адмовіцца ад шэсця;

правесці мерапрыемства ў іншым фармаце.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!