Улады і грамадскія актывісты разам адзначылі народзіны Кастуся Каліноўскага (фота, відэа)

На вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Мінску, каля шыльды, усталяванай у памяць пра нацыянальнага героя, кіраўніка паўстання 1863 года, адбылося ўшанаванне ягонай памяці.

Традыцыйна ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага раніцай 2 лютага да будынку па адрасе Каліноўскага, 55 прыйшлі мастак Мікола Купава і бард Зміцер Захарэвіч. Прыемным сюрпрызам было пабачыць прадстаўніцу аддзела культуры Партызанскага раёна, настаўніцу 9-й гімназіі і групу старшакласнікаў.


Жанчына распавялі пра сацыяльны бок дзейнасці Кастуся Каліноўскага. Яны акцэнтавалі ўвагу на тым, што Кастусь Каліноўскі быў абаронцам сялянаў, якія ў той час жылі ў галечы, і быў барацьбітом з прыгнятальнікамі.
  

Мікола Купава і Зміцер Захарэвіч у сваіх выступах казалі пра нацыянальны і палітычны складнік барацьбы, пра тое, што Каліноўскі найперш змагаўся за свабоду роднага краю ад маскоўскай залежнасці.


Зміцер Захарэвіч выканаў песню, прысвечаную паўстанню 1863, і нагадаў маладзёнам словы Каліноўскага: “Толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі маскаля над табой не будзе!”.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Паўстанец
  • 2018-02-04 00:35:41
Падман! Шкода, што некаторыя даверлівыя людзі так падманваюцца!

Каментаваць