Аперацыя «Ліквідацыя»: улады ліквідуюць дзясяткі НДА

Сёння, 23 ліпеня, стала вядома, што Міністэрства юстыцыі ліквідуе шэраг самых розных беларускіх арганізацыяў.

Улады ліквідуюць грамадскую арганізацыю «Цэнтр прававой трансфармацыі». Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб, паведамляе тэлеграм-канал «Еўрарадыё». Арганізацыя займалася «павышэннем прававой культуры, арганізацыяй асветніцкай, аналітычнай і даследчай дзейнасці ў галіне права». 14 ліпеня сілавікі прыходзілі з ператрусам у офіс цэнтра і да дырэктаркі Вольгі Смалянка.


Ліквідуюць таксама «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі» — арганізацыю, якая займалася падтрыманнем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і развіццём рэгіёнаў. Дырэктарка «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый» Святлана Зінкевіч даведалася аб ліквідацыі, проста праверыўшы сваю кампанію ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб. Ніякіх апавяшчэнняў не прыходзіла, паведамляе тэлеграм-канал «Еўрарадыё».

Ліквідуюць таксама дабрачынную платформу «Имена».

Ліквідуюць і Youth Labor Rights — арганізацыю, якая юрыдычна дапамагала маладым спецыялістам, і European Youth Parliament, што займалася мадэляваннем дзейнасці Еўрапарламенту ў Беларусі, піша

Стала вядома і пра ліквідацыю праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

Ліквідуюць і «Журналісцкую майстэрню Прэс-клуб», «Цэнтр экалагічных рашэнняў», Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка».

Ліквідаваны і Інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт» (Наваполацк). Пра гэта напісала Вольга Дамаскіна на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Сёння з раніцы, шмат хто заглянуў у АДР (ЕГР), каб праверыць свае арганізацыі. І я не выключэнне. І… тадам — 15.07.2021 Інфармацыйна-культурны цэнтр "ІніцыАрт" — ліквідаваны. Пакуль ніякіх афіцыйных паперак не атрымала».

Бліжэй да 13 гадзін 23 ліпеня стала вядома пра рашэнне ліквідаваць больш за 40 разнастайных арганізацый.

Ліквідуюць таксама:

  • Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  • Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  • Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
  • Офіс прасоўвання ініцыятыў
  • Арт Сядзіба
  • Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  • Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  • Майстэрня сацыяльнага кіно
  • «Мова Нанова»
  • «Бізнес школа ІПМ»
  • Установа «Гарадское развіццё», займалася тэмай здароўя мужчын у Беларусі
  • «Тэрыторыя правоў»
  • Кансультатыўна-асветніцкая ўстанова 

Магчыма, гэта не апошнія арганізацыі, якія сёння даведаюцца, што ўлады вырашылі іх ліквідаваць.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: