Улады Мінска ўзмацнілі жорсткасць правілы правядзення культурных і спартыўных мерапрыемстваў

Запаўняльнасць — да 50%.
Мінгарвыканкам у чарговы раз унёс змены ў рашэнне з санітарнымі правіламі па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19. Патрабаванні сталі больш жорсткімі. Культурныя і спартыўныя мерапрыемствы зараз можна праводзіць пры запаўняльнасці залы не больш чым на 50%, словы «рэкамендавана» больш няма.

8 красавіка Мінгарвыканкам унёс змяненне ў пункт № 21 Комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску. План быў зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама ад 7 красавіка 2020 г. № 1069 «Аб зацвярджэнні плана».

Цяпер пры правядзенні культурных і спартыўных мерапрыемстваў месцы аб'екты могуць быць запоўненыя не больш чым на 50%. Гэта тычыцца кінатэатраў, канцэртных залаў, цыркаў, фізкультурна-спартыўных устаноў.

Фармулёўка ў новай рэдакцыі гучыць так:
Праводзіць культурныя, спартыўна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы і спаборніцтвы ў аб'ектах (канцэртныя залы, тэатры, цырк, кінатэатры, фізкультурна-спартыўныя ўстановы і інш.) пры ўмове запаўнення месцаў правядзення не больш чым на 50% ад максімальнай запаўняльнасці, выкарыстання толькі пасадачных месцаў, рассаджвання гледачоў не менш за 1 - 1,5 метра адзін ад аднаго. Рэалізацыю білетаў ажыццяўляць з улікам вышэйзгаданых умоў.

Адказнымі выканаўцамі пазначаны такія падраздзяленні Мінгарвыканкама як: ўпраўленне культуры, галоўнае ўпраўленне спорту і турызму, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі, а таксама адміністрацыі раёнаў Мінска.

Сувыканаўцам: кіраўнікі арганізацый усіх формаў уласнасці.

У папярэдняй рэдакцыі ад 22 кастрычніка падобны пункт ужо быў, але ён з'яўляўся рэкамендацыйным, цяпер жа норма гучыць адназначна.

А год таму, у красавіку 2020-га, пункт быў проста накіраваны на захаванне дыстанцыі ў 1,5 метра ў кіно, тэатрах і іншых культурных аб'ектах. Гучаў так:

Забяспечыць размяшчэнне наведвальнікаў у кінатэатрах, тэатрах і іншых аб'ектах культуры на адлегласці не менш за 1,5 метра адзін ад аднаго.

Адказны выканаўца: ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў Мінска.

Сувыканаўцам: кіраўнікі аб'ектаў культуры.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: