Улады пагражаюць забраць сына ў журналісткі Ларысы Шчыраковай

Гомельская журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з «Белсатам», паведаміла пра гэта ў фэйсбуку.
Фота з фэйсбуку Ларысы Шчыраковай, аўтар Марына Драбышэўская

Фота з фэйсбуку Ларысы Шчыраковай, аўтар Марына Драбышэўская



На думку журналісткі, падставай для надання яе сямʼі статусу сацыяльна-небяспечнага становішча можа стаць неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», паведамляе belsat.eu.


Апошні раз Ларысу Шчыракову судзілі за ўдзел у Маршы недармаедау ў Рагачове 12 сакавіка. Паводле рашэння старшыні суду Гомельскага раёну Раісы Васільеўны Кавалевіч, журналітка павінна выплаціць BYN 161 (сем базавых).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: