Улады забаранілі ў Лідскім раёне адзначэнне 155-годдзя паўстання 1863 года

Актывісты завяршылі ўсталёўку памятнага знака ў гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідскім раёне. 29 ліпеня там павінна была адбыцца цырымонія адкрыцця і мерапрыемствы ў гонар 155-годдзя паўстання.

«Заяўнікам мерапрыемства выступаў Станіслаў Суднік. Яму прыйшла 23 ліпеня пісьмовая адмова, дзе ёсць проста спасылка на 23.34 КоАП (Парушэнне парадку ці правядзення арганізацыі масавых мерапрыемстваў)», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.

Ён лічыць, што гэта адмова з серыі «таму, што могуць». «Сёння была накіраваная скарга на гэтае рашэнне і вусна патлумачылі, што адмовілі, бо была няправільна складзеная заяўка. Прыдраліся да фармальнасцяў», — дадаў Пантус. Актывіст Руху «За Свабоду» абяцае, што ў бліжэйшы час арганізатары паведамяць, калі адбудзецца мерапрыемства і ў якім фармаце.

«155 год паўстанню і ў год малой радзімы мясцовыя ўлады паступілі проста непрыгожа па-чалавечы. З 1995 года на гэтым месцы праходзілі мерапрыемствы, ксёндз праводзіў службу, усе маліліся, усё было годна. Чаго яны зараз упёрліся, не ведаю», — заключыў Сяргей Пантус.

Вольга Быкоўская, pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Кетцаль
  • 2018-07-31 01:31:02
Восстали ПОЛЯКИ. При чем тут белорусы?..