Улады зноў забараняюць пераводы ахвяраванняў для дзяцей з анкалогіяй, сірот і ахвяр гвалту

Пра гэта паведамляе платформа «Имена» на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку. 



Кацярына Сінюк / "Радыё Свабода"

Гэта не першы раз, калі Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі прэзідэнта адмаўляе ў рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі: сацыяльна-дабрачынная ўстанова па падтрымцы інфраструктурных грамадска значных праектаў “ИменаМедиа” ўжо сутыкалася з падобнай сітуацыяй у мінулым годзе. Прадстаўнікі Дэпартамента спасылаюцца на пастанову Савета Міністраў ад 27 жніўня 2020, якая дазваляе запытаць у дзяржаўных органаў звесткі для праверкі атрыманай інфармацыі і для вызначэння мэт выкарыстання грошай. Па выніках аналізу атрыманых звестак Дэпартамент мае права адмовіць у рэгістрацыі дапамогі.

Паводле слоў кіраўніцы платформы Кацярыны Сінюк, агулам арганізацыя мусіць вярнуць каля 17 тысяч долараў 690 людзям з 32 краін свету. Як паведамляе “Радыё Свабода”, гэтыя грошы павінны былі пайсці на дапамогу дзецям з анкалагічнымі захворваннямі ў праекце “Дом для дзяцей з анкалогіяй”, малым сіротам у праекце “Няня замест мамы”; жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад гвалту (праект “Прытулак”); адзінокім цяжка хворым людзям у праекце “Патранажная служба ў рэгіёнах” і іншым праектам, якія падтрымліваюць “Имена”. Акрамя таго, неабходна вярнуць замежныя ахвяраванні, якія прыйшлі ў гэты перыяд і на работу самой платформы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: