Улады баяцца «простых людзей»

Намеснік дырэктара Дэпартаменту ветэрынарнага кантролю Мінсельгасхарча Беларусі Аляксандр Куцко падчас сустрэчы 8 жніўня з прадстаўніком гаспадароў-фермераў Пружанскага раёна Міхасём Новікавым адмовіўся раскрыць план дзеянняў уладаў па барацьбе з афрыканскай чумой свінняў.



Паводле яго словаў, гэта дзяржаўная таямніца. Што ў гэтым можа быць таямнічага чыноўнік сказаць не змог.
 
 
Гутарка адбылася пасля круглага стала па праблеме АЧС, які быў ініцыяваны арпгакамітэтам па стварэнні партыі БХД. Па выніках яго ў Мінсельгасхарч быў перададзены зварот,  у якім патрабуецца правядзенне «Прамой лініі» міністра сельскай гаспадаркі на тэлебачанні, каб людзі маглі задаць яму свае пытанні, а таксама празрыстасць дзеянняў уладаў падчас барацьбы з АЧС, рынкавая кампенсацыя сялянскім і фермерскім гаспадаркам за знішчанае пагалоўе свінняў, а таксама пакаранне вінаватых у тым, што праблема АЧС набыла такія маштабы.
 
 
Прадстаўнік міністэрства на сустрэчы з фермерам адзначыў, што кожны дзень вынікі барацьбы з АЧС падаюцца ў выглядзе справаздачы Аляксандру Лукашэнку, які трымае сітуацыю на асабістым кантролі. Гэта, маўляў, ёсць доказ таго, што фермерам і сялянам няма чаго хвалявацца. А значыць, сказаў ён, людзі павінны падтрымліваць дзеянні ўладаў.
 
 
Аляксандр Куцко таксама паведаміў, што ўлады працягнуць знішчаць свіное пагалоўе ў прыватных гаспадарках, каб гарантаваць бяспеку свінакомплексаў. Паводле яго словаў, у прыватных гаспадарках складаней кантраляваць эпідэміялагічную сітуацыю, у той час як свінакомплексы прыносяць грошы ў бюджэт. З заўвагай, што менавіта на свінакомплексах часцей і болей паміраюць свінні, ён не пагадзіўся. Чыноўнік таксама заявіў, што ўлады не будуць пераносіць свінакомплексы, пабудаваныя насуперак санітарным нормам заблізка да сялянскіх гаспадарак, бо гэта вельмі дорага і шмат грошаў у іх ужо ўкладзена.
 
 
Апроч таго, Аляксандр Куцко заявіў, што кампенсацыя, якую дзяржава выплочвае сялянам за знішчаных свінняў, вельмі добрая. На заўвагу, што гэта ў некалькі разоў менш за тое, што маглі б атрымаць сяляне за незабітых свінняў, ён не прарэагаваў.
 
 
У сваю чаргу, Міхась Новікаў у інтэрв’ю прэс-службе БХД заявіў, што з паводзінаў Аляксандра Куцко было бачна, што ўлады баяцца «простых людзей»«Толькі масавы народны супраціў можа на іх паўплываць. Трэба на гэта абапірацца» сказаў ён.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: