Уладзя Яроменку адправілі на 15 сутак

23 красавіка актывісту МФ Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак.



Прэвентыўны сядзелец Яроменак


"Я нават ня ведаю, за што і калі быў асуджаны. Магчыма, гэта вынік судовага пасяджэння за парушэнне прэвентыўнага нагляду, пра якое мне ніхто не паведаміў, як гэта было ўжо раней. Мяркую, што такім чынам супрацоўнікі сілавых структураў нейталізуюць “небяспечных” моладзевых актывістаў перад Чарнобыльскім шляхам. Ужо адбывае адміністратыўны арышт Павал Вінаградаў, зараз у мяне з’явіліся суткі. Напэўна, гэта не апошнія прэвентыўныя “меры забяспячэннья правапарадку” перад акцыяй на гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Натуральна, што я не магу “бегаць” ад гэтых сутак, бо за ухіленне ад прэвентыўнага нагляду падугледжана пазбаўенне волі на тэрмін да двух год, таму участковы не хавае, што я паеду з апорнага пункту ў ізалятар на Акрэсціна”  - каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што 15 сакавіка 2012 года за Уладзем Яроменкам быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на год. 15 сакавіка 2013 года нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгода. Парушэнне нагляду пагражае пазбаўленнем волі тэрмінам да 1 году.

Паводле Прэс-службы «Маладога Фронту»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: