Уладзімер Арлоў. Сухабязводнае

Назва выплывае на мяжы явы і сну і ад яе, чужынскай і немагчымай у беларускай мове, перасыхае ўся істота і прагнецца, як у дзяцінстве, напіцца вады з святой Іллюцінай крыніцы ў бабулінай вёсцы.



Пітэр Брэйгель старэйшы. Змрочны дзень (1565)


Сухабязводнае...

Там, у калоніі, за Ніжнім Ноўгарадам, пакутуе беларус Кірыл Сілівончык, які меў мужнасць не пагадзіцца, што «Крымнаш».

Але адкуль я ведаў гэтую назву раней...

Прачынаюся ад успышкі памяці: у Сухабязводным загінуў на гулагаўскім лесапавале герой «Імёнаў Свабоды» паэт Сяргей Ракіта.

Расія не можа і не хоча вырвацца з вусцішнага, крывога і крывавага кола, і, калі ты не скачаш пад яе дудку — ці то з бальшавіцкім ці то з новым, пуцінскім арнаментам — цябе, як за часамі Радзішчава, чакае «чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй». І — сухобезводное.

Уладзімер Арлоў, www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: