Уладзімір Арлоў: 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі

Беларускае грамадства набыло рух, і дзень выбараў увойдзе ў нашу гісторыю. Гэтак падчас анлайн-чытанняў «Вершы салідарнасці» выказаўся пісьменнік Уладзімір Арлоў, паведамляе «Радыё Рацыя».


— Беларускае грамадства прыйшло ў рух. Я далёка не ўпэўнены, што сітуацыя зменіцца ў бліжэйшыя дні. Але хачу сказаць, што дзень 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі як этап змагання за будучую еўрапейскую дэмакратычную Беларусь. І тут я зноў хачу згадаць словы Вацлава Гавела, што без дэмакратычнай Беларусі канфігурацыя дэмакратычнай Еўропы ніколі не набудзе сваёй завершанасці.

У чытаннях салідарнасці таксама прынялі ўдзел беларускія літаратары Анатоль Івашчанка, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, а таксама Алена Сцепаненка і Сяргей Жадан з Украіны.

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: