Уладзімір Арлоў падзякаваў абаронцам Курапатаў (фота)

Пісьменнік Уладзімір Арлоў у чацвер удзень наведаў Курапаты. Свой візіт да абаронцаў месца ўшанавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ён ніяк не анансаваў.
Пісьменнік падараваў абаронцам Курапатаў сваю кнігу, якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды» пад назвай «Імёны Свабоды». У размове з абаронцамі ён падкрэсліў, што некаторыя героі кнігі скончылі жыццё менавіта ў Курапатах.

Зразумела, спадар Арлоў правёў і невялічкую аўтограф-сесію для прысутных.







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: