Уладзімір Хільмановіч: Пахаванне мае вялікае сімвалічнае значэнне

У Вільню едуць беларусы з розных краін свету, у тым ліку са Злучаных Штатаў і краін Заходняй Еўропы. Гарадзенцам да Вільні — блізка, але многія парупіліся, каб прыехаць днём раней.

Публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч распавёў Радыё Рацыя:

— Я мяркую, што гэтае перапахаванне, ці па іншаму можна сказаць нават пахаванне — таму, што пахаваныя належна паўстанцы не былі, — мае вялікае сімвалічнае значэнне. Вялікае яго значэнне — яднальнае для нас беларусаў, а таксама для ўсяго дэмакратычнага руху на нашай прасторы, былой прасторы Рэчы Паспалітай, для яднання нашых народаў — літоўскага, польскага, беларускага ў змаганні за дэмакратыю, за роўныя нацыянальныя правы. 

Перасцярогі, што будзе праблема з перасячэннем мяжы Беларусі і Літвы з гродзенскага напрамку пакуль не спраўдзіліся. Затрымак у даедзе да Вільні, каб развітацца з Кастусём Каліноўскім і яго паплечнікамі, не было.

Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч кажа:

— Варта было прыехаць сюды, каб прысутнічаць тут разам з двума суседнімі народамі на годным ушанаванні памяці тых, хто змагаўся за нашу вольнасць, за незалежнасць нашых краін. Нам, гарадзенцам, якія прыехалі сюды, было вельмі зручна, бо мяжы чэргаў не было.

Адзначым, што на ўрачыстасцях у Вільні Польшчу афіцыйна прадстаўляе прэзідэнт краіны Анджэй Дуда, а Літву — прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа. Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм’ер краіны Ігар Петрышэнка.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: