Уладзімір Някляеў: Кожным чарговым законам рэжым спрабуе ўзаконіць беззаконне

Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010, палітык і паэт Уладзімір Някляеў выказаўся на тэму падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам закона аб нацыянальнай бяспецы.

— Кожным чарговым дэкрэтам, указам, законам рэжым спрабуе ўзаконіць беззаконне, якое пануе ў Беларусі і з'яўляецца асновай існавання рэжыму, — напісаў Уладзімір Някляеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Але нават сярод самых неверагодных дэкрэтаў і ўказаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» уражвае сваёй адыёзнасцю. Ён не выглядае законам мірнага часу — гэта закон часу ваеннага: расстрэл на месцы.  Гэты «закон» дазваляе сілавікам страляць у каго заўгодна і дзе заўгодна, забіваць людзей, не несучы за тое аніякай адказнасці...


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: