Уладзіміра Чудзянцова пакінуць пад вартай на два месяца

Пракурор выбраў для Уладзіміра Чудзянцова меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, паведаміў TUT.BY ягоны адвакат Аляксандр Галіеў. Зараз журналіст знаходзіцца ў статусе падазраванага па справе аб спробе кантрабанды марыхуаны праз мяжу.
Уладзімір Чудзянцоў

Уладзімір Чудзянцоў

— Зараз ён арыштаваны на два месяцы. Ён застанецца пад вартай, калі на працягу тыдня яму будзе прад'яўлена абвінавачванне, — сказаў адвакат. Калі абвінавачванне не будзе прад'яўлена ў гэты тэрмін, то Уладзіміра павінны адпусціць на волю.

Па словах адваката, Уладзімір віну не прызнае і лічыць, што наркотыкі яму падкінулі.

Нагадаем, Уладзіміра Чудзянцова мытнікі знялі з цягніка на пункце пропуску «Брэст — Цярэспаль» увечары 21 лістапада. Журналіст накіроўваўся ў Варшаву. У сумцы ў яго пры мытным кантролі знайшлі невядомае рэчыва. У гэты ж дзень у журналіста дома правялі ператрус, дзе таксама выявілі невядомае рэчыва.

У МУС сітуацыю з затрыманнем Уладзіміра Чудзянцова пакуль не каментуюць.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: