Уласніца крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка — на волі

Яна правяла ў няволі тры дні.
Вольга Верамеенка

Вольга Верамеенка

Раніцай 3 чэрвеня ў гродненскую краму «Адметнасць» прыйшлі ідэолагі з гарвыканкаму, днём – ужо АМАП. Уласніца крамы правяла тры дні ў няволі.

Вольгу Верамеенка затрымалі ў чацвер, абвінавацілі ў «несанкцыянаваным мерапрыемстве» (у чым заключалася «пікетаванне», невядома, але з крамы канфіскавалі вялікі банер з яе назвай і партрэтам Кастуся Каліноўскага) і да суда пакінулі ў турме. Аднак 6 чэрвеня яе вызвалілі. Яна расказала «Белсату», што ёй за краты выклікалі доктара.

Таксама яна сцвярджае, што палітычным зняволеным забараняюць з 6 да 22 гадзінаў сядаць на нары – можна толькі хадзіць і стаяць, а сесці ці легчы нельга. Пра такую забарону сядзець тры тыдні таму расказваў актывіст Зміцер Дашкевіч – і ён заяўляў, што гэтая забарона датычыць толькі «палітычных».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: