«Поедем поедим» адказалі на скаргу абаронцаў Курапатаў

Рэжысёр Аляксей Туровіч, адзін з актыўных абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць дзейнасці рэстарацыі «Поедем поедим» ля месца сталінскіх расстрэлаў, атрымаў адказ на свой допіс у кнізе скаргаў рэстарацыі, піша Радыё Свабода.
Аляксей Туровіч запісаў сваю скаргу пад нумарам два, у ёй ён заявіў пра незаконнасць будаўніцтва і дзейнасці рэстарацыі і заклікаў закрыць яе, а да таго ўстрымацца там ад музыкі і продажу алкаголю.

У лісце, атрыманым ім 20 чэрвеня ад дырэктаркі ААТ «Амізбел» Святланы Дубковай, зазначана, што рэстарацыя створана і дзейнічае законна, закрывацца не мае намеру, таксама як абмяжоўваць продаж алкаголю і музычнага суправаджэння.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-20 14:16:05
Не "ўласнікі" адказалі, а дырэктарка. Дзевачка на пабягушках, іначай.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-20 14:53:41
Прымітывізм.
Вось што можна сказаць у бок дум і спраў б-ч-б змагароў вакол тэмы рэстарацыя ля Курапатаў.
Тут на НЧ у першым каменце (запэцканага мінусамі змагароў) да артыкула Дзяніса Івашына я казаў, што гэта правакацыя супраць існай ўлады з замежжа (магчыма з-за акіяна), распавядаў тут аб сваім удзеле ў гэтай тэме праз гандлёвую марку БУЛЬБАШ, дзейнасць якой, адпаведна рашэнню Вышэйшага Гаспадарчага Суда па інцыятыве сумеснага прадпрыемства, прыпынена. То бок пакуль што ўсе мае версіі, выказаныя на форуме НЧ, на ТУТбаі і інш. бел рэсурсах маюць права на існаванне.

Хвіліну таму прачытаў на Беларускім партызане артыкул з НН "Вандалы!", які падбіраецца да тае ж маёй тутэйшай "змаежнай" версіі толькі па свойму - спрабуе левай рукой дастаць правае вуха. На здароўе. Змагайцеся, змагары.
И так ресторация - это провокация против Беларуси.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-20 15:15:12
Выкажу яшчэ адну версію да той "замежнай". Каб праглядзець ланчуг антыбеларускай дзейнасці ў тэме рэстарацыя ля Курапатаў, ўлада магла гуляць у гульню з бенефіцыярамі вакол тэмы Курапаты.