Уначы спецназ у Мінску затрымаў 27 удзельнікаў руху за легалізацыю наркотыкаў

Уначы, каля 3-й гадзіны, спецназ затрымаў 27 удзельнікаў сустрэчу ў Мінску, якую арганізавалі «Легалайз Беларусь» і Пятро Маркелаў. Іх адвезлі ў Бараўлянскае адзяленне міліцыі.
Як напісаў у сваім фэйсбуку Маркелаў, «затрымліваў спецыяльны аддзел хуткага рэагавання ў камуфляжы (з галінкамі ў валасах) са зброяй. Затрымалі 27 чалавек. Шукалі кантраляваныя рэчывы, але не знайшлі». Раніцай усіх адпусцілі. Пяць чалавек былі аштрафаваныя за распіццё спіртных напояў.
Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!