Унікальная лекцыя пра Курапаты прагучыць у Мінску

Археолаг Мікола Крывальцэвіч прачытае лекцыю «Курапаты: гістарычны кантэкст». На лекцыі даведаемся пра гісторыю адкрыцця і вынікі археолага-эксгумацыйных даследванняў месца масавых расстрэлаў НКУС у Курапатах.



На афішы: фотаздымак, зроблены Міколам Крывальцэвічам падчас эксгумацыі 1988 года ў Курапатах.

Мікола Крывальцэвіч — археолаг, кандыдат гістарычных навук. Адзін з трох удзельнікаў (Зянон Пазьняк, Мікола Крывальцэвіч, Алег Іоў) археалагічнай экспертнай групы па эксгумацыі ў 1988 годзе пахаванняў і даследавання месца масавых расстрэлаў органамі НКУС у Курапатах.

Аўтар навуковых і навукова-папулярных прац па выніках эксгумацыі магіл у Курапатах.

Лекцыя будзе прачытаная 24 студзеня, у пятніцу, у 18:00 на адукацыйнай пляцоўцы   „Тэрыторыя Правоў” (вул.Ложынская, 16-404) у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: