Упершыню з пачатку пандэміі Мінздароўя паведаміла пра больш за 2000 захварэлых у Беларусі за суткі

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у краіне за суткі на COVID-19 захварэлі 2038 чалавек. Гэта антырэкорд з пачатку пандэміі.

Ачунялі за суткі 1534 пацыенты, памерлі 15 чалавек.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 561 753 выпадкі COVID-19. Ачунялі 535 790 чалавек, памерлі — 4319.

За мінулыя суткі выканана 14 107 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 903 439 тэстаў.

Больш за 2 429 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 754 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: