Упс! У стартавым матчы Лігі ВТБ баскетбалісты «Цмокаў» саступілі маскоўскаму ЦСКА з розніцай у 48 ачкоў

У перакладзе на футбольную мову гэта амаль як 0:8 зборнай Беларусі ад бельгійцаў. 
Зусім няўдала распачалі чарговы сезон у Лізе ВТБ баскетбалісты мінскіх «Цмокаў». У хатняй гульні з маскоўскім ЦСКА, якая праходзіла на «Мінск-Арэне», беларускі клуб бездапаможна саступіў — 44:92.

Пасля гульні галоўны трэнер мінчукоў Расціслаў Вяргун выбачыўся перад заўзятарамі. 

Наступны матч «Цмокі» згуляюць 2 кастрычніка — на выездзе супраць краснадарскага «Лакаматыва-Кубані».

Нагадаем, што гэты сезон — апошні, калі галоўны баскетбольны клуб краіны мае цяперашнюю беларускамоўную назву. Далей «Цмокі» будуць перайменаваныя, аб чым нядаўна паведаміла кіраўніцтва праекта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: