Урад вырашыў, які памер наркатычных і псіхатропных сродкаў лічыць буйным

Савет міністраў ўстанавіў буйны памер наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў для мэтаў «антынаркатычных артыкулаў» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе Нацыянальны прававы партал.
У пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2019 г. № 606 сказана, што пры наяўнасці ў субстанцыі двух і больш наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ужываецца значэнне буйнога памеру, для якога ўстаноўлена больш строгая мера дзяржаўнага кантролю.

Для гатовых дазаваных лекавых сродкаў, якія знаходзяцца ў непачатых першасных завадскіх упакоўках і ў складзе якіх ёсць асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі і псіхатропныя і (або) небяспечныя псіхатропныя рэчывы, дазволеныя да кантраляванага абароту незалежна ад іх колькаснага ўтрымання (канцэнтрацыі), буйны памер — гэта больш 90 адзінак дазаванай лекавай формы.

Таксама, паведамляе pravo.by, устаноўлены асаблівасці вызначэння буйнога памеру ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, прадстаўленых у іншых формах.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!