Урад вызначыў паёк для зняволеных. Два курыныя яйкі на тыдзень, 55 грамаў рыбы з галавой

Савет Міністраў пастановай №169 вызначыў нормы харчавання для вязняў папраўчых устаноў і ізалятараў. Таксама ў пастанове гаворыцца пра нормы для сродкаў асабістай гігіены.
Як вынікае з дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, нормы харчавання асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай у турмах і ізалятарах (часовага ўтрымання, цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў і г. д.) прадугледжваюць штодзень на чалавека:

• 250 грамаў хлеба з сумесі мукі жытняй і пшанічнай 1-га гатунку;

• 200 грамаў хлеба з мукі пшанічнай 1-га гатунку;

• 5 грамаў мукі пшанічнай 2-га гатунку;

• 100 грамаў круп (грэцкіх, прасяных, ячных, рысавых, аўсяных);

• 30 грамаў макаронных вырабаў;

• 90 грамаў мяса (свініны, ялавічыны І катэгорыі);

• 55 грамаў рыбы з галавой;

• 15 грамаў маргарынавай прадукцыі з колькасцю тлушчу 45%;

• 15 грамаў алею;

• 125 мл каровінага малака тлустасцю не больш за 3,6%;

• 2 курыныя яйкі (на тыдзень);

• 30 грамаў цукру;

• 15 грамаў солі;

• 1 грам гарбаты;

• 0,1 грама лаўровага ліста;

• 3 грамы таматнай пасты;

• 20 грамаў сухога кісялю або 10 грамаў сушанай садавіны;

• 25 грамаў мяса птушкі;

• 20 грамаў вараных каўбасных вырабаў;

• 10 грамаў смятаны тлустасцю да 26%;

• 500 грамаў бульбы;

• 120 грамаў капусты;

• 40 грамаў буракоў;

• 30 грамаў морквы;

• 40 грамаў цыбулі;

• 20 грамаў агуркоў, таматаў, зяленіва;

• 0,5 грама ўніверсальнай прыправы;

• 5 грамаў часнаку (з 1 лістапада да 31 сакавіка).

Акрамя таго, вызначылі нормы забеспячэння сродкамі асабістай гігіены асоб, якiя ўтрымлiваюцца ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы і ЛПП.

На месяц вязням дазволена атрымаць:

Станкі аднаразовыя для галення — 4 штукі;

Гаспадарчае мыла — 200 грамаў;

Туалетнае мыла — 50 грамаў мужчынам і 100 грамаў жанчынам;

Туалетная папера — рулон 25 метраў;

Гігіенічныя пракладкі — 10 штук.

Дзясяткі тысяч чалавек затрымалі ў Беларусі ад пачатку леташніх пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту. Паводле маніторынгу праваабаронцаў, абсалютная бальшыня ацэньвае харчы ў большасці месцаў зняволення як «немагчымыя для ўжывання».

Здзекам сваякі затрыманых і асуджаных называюць таксама той факт, што пенітэнцыярныя ўстановы абмяжоўваюць графік прыёму харчовых перадач, а часам наогул іх забараняюць з прычыны «нездавальняючай эпідэмічнай сітуацыі».

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: