Усе заявы Мінска аб бяспецы Астравецкай АЭС — гэта гульня слоў, а не практыка

Пра гэта заявіў дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус, які ўдзельнічаў 22 красавіка ў Мінску ў міжнароднай канферэнцыі па атамнай энергетыцы Беларусі.




Патэнцыялам развіцця беларускай атамнай энергетыкі павінны стаць еўрапейскія стандарты, лічыць ён, інакш насельніцтва Беларусі рызыкуе стаць «атамна-эксперыментальным народам».

 

«Прытрымлівацца постсавецкіх стандартаў — гэта як крочыць па чарнобыльскім шляху, я не хачу верыць, што Беларусь гатовая павярнуць туды яшчэ раз», — сказаў ён, адзначыўшы, што еўрапейскія стандарты прадстаўляюць іншую магчымасць, але «канвенцыі груба парушаюцца беларускім бокам».

 

Каментуючы заяву кіраўніка МАГАТЭ Юкіі Амана аб тым, што агенцтва да 2018 года дадаткова правядзе сем экспертных місій на Беларускай АЭС, ён сказаў: «Мы чуем з Мінска, што да 2018 года павінен быць уведзены ў строй першы блок. Калі прыедзе першая місія? У 2017 годзе, на ўзняцце вянка, як кажуць? Нешта тут не сыходзіцца. Мы ж будуем не ферму, а магутную атамную электрастанцыю, і з гэтым жартаваць нельга. Урокі Чарнобыля стаяць побач, і Беларусь, ведаючы пра ўсё тое, што здарылася, я думаю, мае маральнае права патрабаваць самых высокіх крытэрыяў бяспекі ў сваёй краіне».

 

На яго думку, ўсе запэўніванні Мінска аб бяспецы станцыі — «гэта гульня слоў, а не практыка». «Вельмі рызыкоўна стаць ахвярай піяр-інфармавання», заявіў ён, адзначыўшы, што запрошаныя эксперты стануць «проста паказной карткай».

 

«Цяпер вядзецца піяр-кампанія, дзе людзям гаворыцца адно, а эксперты, якія ўнікаюць у факты, ведаюць іншае», — дадаў парламентарый.

 

БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: