Усё лета ў Мінску будуць бясплатна вучыць ездзіць на ровары

Хочаце навучыцца ездзіць на ровары? У мінчан з'явілася выдатная магчымасць зрабіць гэта! Валанцёры і супрацоўнікі Цэнтра экалагічных рашэнняў за некалькі гадзін дадуць вам базавыя веды, а таксама магчымасць патрэніравацца.



— Тут праблема своеасаблівая: многія людзі хочуць навучыцца ездзіць на ровары, але ровара ў іх няма, а купляць не спяшаюцца — бо ездзіць ўсё роўна не ўмеюць, — распавядае каардынатар конкурсу «Дзелавы ровар» ад Цэнтра экалагічных рашэнняў Анастасія Галаванава. — Менавіта таму мы гатовыя вучыць катацца на ровары мінімум двух зацікаўленых людзей.

 

Штотыднёвыя заняткі ўжо пачаліся, будуць доўжыцца ўсё лета, праходзяць па чацвяргах. Урокі язды бясплатныя. Папярэдне трэба запісацца па тэлефоне +37533 694 15 07. Тым, хто запішацца, паведамяць, дзе будзе праходзіць іх занятак. Калі ў вас ёсць ровар — добра, калі не — арганізатары падзеляцца.
 

ecoidea.by


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: