Алексіевіч патрабуе ад «Рэгнуму» апублікаваць запіс скандальнага інтэрвію

Святлана Алексіевіч звярнулася да агенцтва «Рэгнум» з патрабаваннем апублікаваць поўны аўдыёзапіс свайго інтэрвію Сяргею Гуркіну.
Супраўнік агенцтва прадставіўся пісьменніцы журналістам выдання «Деловой Петербург». Нобелеўская лаўрэатка забараніла Гуркіну публікаваць інтэрвію, але нягледзячы на гэта гутарка выйшла на сайце агентцва.

«Усё перавярнулі, перайначылі. Напрыклад, як я магу апраўдваць забойцаў? Я магу толькі выказаць здагадку, якімі матывамі яны кіраваліся», — сказала пісьменніца.

Радыё Свабода звярнулася да кіраўніка агенцтва Мадэста Колерава з пытаннем: ці збіраецеся вы публікаваць аўдыёзапіс гутаркі Сяргея Гуркіна са Святланай Алексіевіч?

Не. А навошта. У нас не было ад яе прэтэнзіяў у фальсіфікацыі тэксту.

Гаворка не пра фальсіфікацыю. Пра рэдактуру. Пра адкідванне фраз, якія падаюцца аўтару лішнімі і іншае. А якія самому ўдзельніку размовы не падаюцца такімі.

Калі пісменьнік выступіць з просьбай апублікаваць запіс размовы, бо лічыць, што тэкст быў прэпараваны, мы гэты запіс апублікуем, — паабяцаў Мадэст Колераў.

Святлана Алексіевіч папрасіла лічыць сайт РС пляцоўкай, з якой яна публічна звяртаецца да агенцтва «Рэгнум»:

Калі яго інтэрвію з'явілася ў друку, я прашу апублікаваць поўны аўдыёзапіс усёй гутаркі.

Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: