«Усё пройдзе, пройдзе і гэта». Родныя Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча атрымалі першыя весткі ад іх

Праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ўжо 17 дзён.
Іх затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), распавядае «Вясна».

Сутнасць прэтэнзій уладаў праваабаронцам незразумелая, следства ўсімі спосабамі хавае іх ад грамадства. Жонкі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага і намесніка старшыні Валянціна Стэфановіча атрымалі першыя весткі з «Валадаркі». Ад Уладзіміра па-ранейшаму няма лістоў. Што вясноўцы пішуць з СІЗА-1?

Як распавяла Наталля Пінчук, 29 ліпеня яна атрымала першую вестку ад мужа. Аднак першы ліст ад Алеся быў пад нумарам тры, што азначае, што іншыя два не дайшлі да яе. Па словах Наталлі, ліст тычыўся толькі побытавых пытанняў. Алесь распавёў, што ўжо ўзяў з бібліятэкі кнігу. Як адзначае Наталля, вестка ад мужа была вельмі кароткая, што для яго вельмі нехарактэрна: падчас зняволення ў 2011-2014 гадах ён пісаў вялікія тэксты.

Па словах Аліны Стэфановіч, Валянцін даслаў на волю тры лісты: жонцы, бацькам і сястры. Ён піша, што ў СІЗА №1 яго перавялі 17 ліпеня. Вось, што піша Валянцін у сваім першым лісце на волю жонцы Аліне:

«Я ведаю, што адбываецца апошнімі днямі ў нашай краіне. Наш арышт з'яўляецца зразумелай з'явай у гэтай сітуацыі. Я настройваюся на вельмі доўгую разлуку са свабодным светам, але ўсё адно спадзяюся на лепшае. Усё пройдзе, пройдзе і гэта, і мы зноўку будзем разам».

А вось, як распавядаюць родныя Уладзіміра Лабковіча, вестак ад яго ўсё яшчэ няма. Праваабаронцы за кратамі ўжо 17 дзён.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: