Услед за А1 і МТС тарыфы павышае і «Белтэлекам». Таксама з 1 кастрычніка

«Белтэлекам» абвясціў аб павышэнні тарыфаў на доступ у інтэрнэт. Яно не закране пакетных прапаноў лінейкі «ЯСНА», «Сямейны», «Бізнес-кейс».

Тарыфы ў сярэднім вырастуць на 4%.

У прыватнасці, тарыфны план «Рэкорд 10» падаражэе на 80 капеек да 20,6 рубля ў месяц, «Рэкорд 25» на 82 капейкі да 22,62 рубля, «Рэкорд 50 new» — на рубель да 27 рублёў, «Рэкорд 200» — на 1,85 рубля да 45,45 рубля, «Дамасед старт» — на 70 капеек да 17,8 рубля, «Дамасед ультра» — на рубель да 25 рублёў.

Усе тарыфы размешчаны на сайце «Белтэлекама».

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: