Успышка каронавіруса зафіксавана ў «Нёмане». 6 гульцоў асновы і 17 юніёраў захварэлі

Успышка каронавіруса зафіксавана ў «Нёмане», паведамляе Telegram-канал NEXTA Live.
Паводле інфармацыі канала, першыя станоўчыя тэсты на COVID-19 атрымалі фіны Валтэры Хіетанен, Йоонас Хуррам, Самі Йекунен і Ціма Хільтунен, якія вярнуліся дадому. Аналізы у іх узялі яшчэ 13 красавіка ў аэрапорце Хельсінкі.

Пазней стала вядома, што каронавірус дабраўся і да асноўнай каманды — захварэў нападаючы каманды Мікіта Бастрыкін і галкіпер Віктар Майсеенка.

У складзе «Нёман-2» і юніёрскім складзе апынулася адразу 17 інфікаваных. Паводле папярэдняй інфармацыі, маладых хакеістаў збіраюцца ізаляваць на базе адпачынку «Світанак».

Адзначым, што, па дадзеных СААЗ, агульная колькасць дыягнаставаных выпадкаў заражэння каронавірусам ва ўсім свеце па стане на 21 красавіка — больш за 2,4 мільёна выпадкаў. Больш за 635 тысяч пацыентаў ачунялі, смяротных зыходаў — больш за 166 тысяч. На сённяшні дзень у Беларусі зафіксавана 6264 выпадкі заражэння каронавірусам. 514 чалавек ачунялі, 51 памерлі.


Паводле by.tribuna.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: