Увечары гродзенца не прынялі ў шпіталі, а нараніцу ён памёр

На тэрыторыі Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» сёння раніцай знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця.
Як паведаміў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Максім Варонка, учора ўвечары мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой бальніцы.

— Стан пацыента пагрозы жыццю не ўяўляў. Яму было прапанавана прайсці паўторны агляд раніцай наступнага дня для вырашэння пытання аб далейшым лячэнні, — распавёў Максім Варонка.

Раніцай цела мужчыны знайшоў адзін з кіроўцаў, які прыбыў у медустанову на перадрэйсавы медагляд.

— Пры паступленні да нас напярэдадні ніякіх пашкоджанняў у яго на целе не было, — паведаміў Максім Варонка.

Абставіны здарэння высвятляюць праваахоўнікі.

grodnonews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: