Увечары ў рэгіёнах працягваюцца затрыманні

Паведамляецца пра затрыманні актывістаў на Гродзеншчыне і ў Брэсце.
Аляксандр Сахарук

Аляксандр Сахарук

На аграсядзібе "Гасціна" з амапам сёння позна ўвечары затрымалі яе гаспадара Віталя Карабача, паведамляе журналістка Вольга Быкоўская. Прычына затрымання невядомая, але відавочна, што Віталь прабудзе за кратамі як мінімум да панядзелка.

Сядзіба "Гасціна", што пад Лідай, вядомая нацыянальным аздабленнем і абслугоўваннем на беларускай мове.

Віталь Карабач

Віталь Карабач

Як паведамляе Белсат, у Брэсце затрыманы сябра прафсаюзу РЭП Аляксандр Сахарук.

Ён паспеў сказаць сябрам, што затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ленінскім РАУС Брэста.

Аляксандр Сахарук — вядомы грамадскі актывіст, ветэран-афганец. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: